Знаёмства з народнымі традыцыямі і святамі заўсёды выклікае цікаўнасць у дзяцей.
З раніцы ў школе гучалі песні, чуліся музыка і смех.
Калядоўшчыкі віншавалі ўсіх са святам, жадалі здароўя і дабрабыту,добрага ўраджаю і шчаслівага жыцця. А калі артысты выйшлі на вуліцу, вяскоўцы таксама далучыліся да святкавання. Асабліва спадабалася ў гэты марозны дзень танцаваць побытавыя танцы і спяваць прыпеўкі. А салодкія пачастункі! Хто ж іх не любіць!
Як цудоўна, калі ўсе разам-настаўнікі, дзеці і бацькі-захоўваюць народныя традыцыі, разам ствараюць свята для сябе і для іншых!



